У Рэчыцкім раёне ДАІ спыніла легкавік, у якім везлі 400 пляшак гарэлкі
21.09.2019 16:26
—
Разное

gomel.mvd.gov.by
У Рэчыцкім раёне ДАІ спыніла легкавік, у якім перавозілі буйную нелегальную партыю спіртнога. Як паведамляе сайт УУС Гомелькага аблвыканкама, увечары 19 верасня нарад ДПС сумесна з супрацоўнікамі АМАП неслі службу па ахове грамадскага паралку.
На трасе М-10 “Мяжа РФ — Гомель-Кобрын” ля павароту на вёску Броннае спынілі аўтамабіль “Аўдзі А6”, за рулём якога быў кіроўца 1976 года нараджэння.
Высветлілася, што ў салоне машыны было 400 пляшак гарэлкі і яшчэ 20 пластыкавых пяцілітровых бутыляў са спіртаўтрымальнай прадукцыяй. На гэты груз не было ніякіх суправаджальных дакументаў.
Па факце праводзіцца праверка.