У Крычаўскім раёне пенсіянерка на пажары атрымала апёкі 93% цела
21.09.2019 10:52
—
Разное

МНС
У Крычаўскім раёне на пажары сур’ёзна пацярпела пенсіянерка. Як паведамляе сайт МНС, здарэнне адбылося ўдзень, 20 верасня. У вёсцы Хацілавічы на падворку прыватнага дома загарэўся хлеў. Жонка гаспадара дома, жанчына 1953 года нараджэння, атрымала апёкі 93% цела. Яе даставілі ў лякарню ў цяжкім стане.
Імаверная прычына ўзгарання — неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Яшчэ адзін пажар, на якім пацярпеў чалавек, здарыўся ўчора ўвечары ў Мазырскім раёне, у вёсцы Махновічы. Там апёкі атрымаў мужчына 1957 года нараджэння. Дом, у якім ён жыў самотна,амаль цалкам згарэў. Мяркуецца, што пажар пачаўся ад неасцярожнасці пры курэнні.