Жанчына трапіла пад камбайн пры ўборцы кукурузы

Источник материала:  
20.09.2019 16:05 — Разное
Жанчына трапіла пад камбайн пры ўборцы кукурузы
Прэс-служба Следчага камітэта

У Дзяржынскім раёне пры ўборцы кукурузы пацярпела жанчына. Сітуацыю вывучаюць прадстаўнікі Следчага камітэта, паведамляе прэс-служба ведамства.

Інцыдэнт здарыўся 20 верасня. Падчас уборкі кукурузы 60-гадовая жанчына трапіла ў жняярку камбайна. У цяжкім стане яе неадкладна даставілі ў лякарню.

Следчыя аглядаюць месца здарэння, фіксуюць сляды, прадметы, праводзяць іншыя праверачныя мерапрыемствы, каб высветліць усе абставіны. У тым ліку высвятляюцца прычыны, чаму жанчына знаходзілася на ўборачным участку.

←Милиция почти неделю разыскивает пропавшую 15-летнюю брестчанку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика