8-гадовы хлопчык у Брэсце трапіў пад машыну, калі перабягаў дарогу
19.09.2019 21:40
—
Разное

ДТЗ у Брэсце / brest.mvd.gov.by
ДТЗ з удзелам дзіцяці адбылося ў Брэсце 18 верасня каля 16:35, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
На скрыжаванні вуліцы Настаўніцкай з 2-м Настаўніцкім завулкам 29-гадовы брастаўчанін на машыне "Рэно Дастэр" збіў 8-гадовага хлопчыка. Паведамляецца, што дзіця бегла па вуліцы не па пешаходным пераходзе.
Хлопчыка з траўмамі шпіталізавалі ў дзіцячую абласную лякарню. Праводзіцца праверка.