15-гадовы падлетак з Пухавічаў абвешчаны ў вышук
Зніклы Дзмітрый Землякоў / telegram.me/pressmvd
У Пухавічах міліцыя, вайскоўцы, ратавальнікі і мясцовыя жыхары шукаюць 15-гадовага Дзмітрыя Землякова. Пра гэта ў Telegram-канале піша прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава. У панядзелак 16 верасня каля 8:00 падлетак выйшаў у школу, але потым вярнуўся дадому. Там ён пераапрануўся, пакінуў рэчы, грошы, мабільны тэлефон і сышоў у невядомым накірунку.
На выгляд юнаку 14-16 гадоў, трохі паўнаваты, рост 175-180 сантыметраў. У Дзмітрыя бледны твар трохвугольнай формы, карыя вочы, светла-русыя прамыя валасы. За правым вухам — шнар. Поўнае імя зніклага школьніка — Дзмітрый Сяргеевіч Землякоў.
На падлетку была куртка сіняга колеру, сінія джынсы і кеды.
Калі каму-небудзь што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне Дзмітрыя, паведаміце ў міліцыю па тэлефоне 102.