13 верасня ў Фарынаве прайшоў абласны этап рэспубліканскага праекта “Уладар сяла-2019”

Источник материала:  
16.09.2019 — Разное
«Уладар сяла-2019»
13 верасня ў Фарынаве (Полацкі раён)  прайшоў абласны этап рэспубліканскага сямейнага праекта “Уладар сяла-2019”.  Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 15 маладых сем’яў з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Гонар нашага раёна абараняла сям’я Бацко з Вялікіх Ляжнёў – Алена, Уладзімір і іх дочкі Аліса і Кацярына.

13 верасня ў Фарынаве прайшоў абласны этап рэспубліканскага  праекта “Уладар сяла-2019”

Сям’я Бацко з Вялікіх Ляжнёў

Адкрылася праграма  традыцыйным конкурсам “Вітаем па-беларуску!”, у якім трэба было ў тэатралізаванай форме прадставіць сямейныя традыцыі і захапленні, расказаць пра адзін дзень сваёй сям’і.
Цікавымі і арыгінальнымі былі прэзентацыі рэцэптаў і страў у кулінарных этапах “Хлеб усяму галава!” і “Дранікі на калодзе”, падчас якіх гаспадыням неабходна было праявіць свае кулінарныя здольнасці. Шмат станоўчых эмоцый падарыла ўдзельнікам і гледачам сельскагаспадарчая эстафета, у якой былі і “будаўніцтва”, і “беларускі боўлінг”, і “сельскі гольф”, і іншыя жартоўныя выпрабаванні.
Сям’я Бацко выдатна праявіла сябе ў конкурсе “Мой дом – мая крэпасць”. Яны расказалі пра свае дасягненні ў працы і вучобе, прапанавалі захапляльную і змястоўную выставу-прэзентацыю прадметаў сямейнай творчасці.
Перамога і галоўны прыз – кухонны камбайн – дасталіся сям’і  Цяцера з Полацкага раёна.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №73 ад 17.09.2019 г.

←Владислав Колячонок покинул тренировочный лагерь "Флориды" спустя три дня после подписания контракта новичка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика