У школу – разам з “Белай Руссю”

Источник материала:  
16.09.2019 — Разное

Выхоўваць шасцярых дзяцей – не толькі вялікая радасць, але і значны клопат. Асабліва калі настае час рыхтаваць іх да новага навучальнага года. У рамках рэспубліканскай акцыі “Збярэм дзяцей у школу” ў шматдзетную сям’ю Вячаслава і Таццяны Шаўчук з падарункамі завіталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч, старшыня Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Раман Мельнік і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, намеснік старшыні Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Таццяна Бойка.

У школу – разам з “Белай Руссю”

Тое, што ў сям’і пануе лад, відаць няўзброеным вокам: цёплая атмасфера даверу і ўзаемапавагі, старэйшыя дзеці даглядаюць малодшых, дапамагаючы матулі. Дарэчы, дзеці ў сям’і Шаўчук, як на падбор, – адны хлопцы. Арцём, Мікіта, Елісей, Цімафей і блізняткі Арсеній і Серафім. А вось і падарункі: канцылярскія прылады ад Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”для тых, хто пойдзе ў школу, а для самых маленькіх – развіваючыя альбомы і цацкі ад “пярвічкі” “Белай Русі” Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота Дзмітрый БЯЛОЎ:

Падарункі ад “Белай Русі” і Кобрынскага ТЦСАН сям’і Шаўчук уручае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, намеснік старшыні Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” Таццяна Бойка.

←Состоялось совещание по вопросам взаимодействия субъектов профилактики и привлечения общественности для оказания помощи и защиты уязвимых категорий граждан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика