Пад Мінскам футбольны фанат беспадстаўна ударыў мінака нажом у сэрца

Источник материала:  
16.09.2019 13:35 — Разное
Пад Мінскам футбольны фанат беспадстаўна ударыў мінака нажом у сэрца
pixabay.com

22-гадовага мінчука падазраюць у нападзе з нажом. На маладога чалавека пачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства, перадае прэс-служба МУС.

Здарэнне адбылося 1 верасня ў пасёлку Мачулішчы Мінскага раёна. 18-гадовы пацярпелы разам з сябрамі гуляў на вуліцы, калі да іх падбег незнаёмец і пачаў агрэсіўна пытацца: "За каго ганяеце?". Гэтая фраза, як адзначаюць у МУС, вядомая футбольным фанатам. 

У кампаніі была дзяўчына, таму дзеля яе бяспекі хлопец з кампаніі папрасіў незнаёмца супакоіцца і "трымаць дыстанцыю". Той адбег да свайго таварыша на процілеглы бок дарогі, сілай забраў у яго нож (той не хацеў аддаваць) і ўдарыў хлопца ў раён сэрца.

Нападнік з нажом і яго таварыш паспрабавалі ўцячы з месца здарэння на таксоўцы. Але на працягу гадзіны міліцыянты затрымалі іх у сталіцы па арыенціроўцы. За гэты час хлопцы дамовіліся даць фальшывыя паказанні і схавалі нож у салоне таксоўкі.

Тым не менш, аператыўнікам удалося аднавіць карціну падзеяў і сабраць неабходныя доказы віны падазраванага.

Маладога чалавека змясцілі ў ІЧУ. Яго правяраюць на датычнасць да іншых злачынстваў. У ГУБАЗіК падкрэсліваюць, што падследны з'яўляецца футбольным фанатам.

←В Могилёве на пешеходном переходе Renault насмерть сбил мужчину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика