П'яны 18-гадовы кіроўца мікрааўтобуса разбіўся пад Кобрынам
16.09.2019 12:36
—
Разное
Аўтааварыя пад Кобрынам / прэс-служба МУС
14 верасня ў Кобрынскім раёне 18-гадовы жыхар вёскі Бельск трапіў у ДТЗ, паведамляе прэс-служба МУС.
Хлопец быў нецвярозы (0,6 праміле) і не меў правоў кіравання, аднак сеў за руль мікрааўтобуса "Пежо Баксёр". Каля 18:00 на 13-м кіламетры аўтадарогі Н-846 "Забава — Навасёлкі — Ліпава" ён з'ехаў у правы кювет і ўрэзаўся ў дрэвы.
Кіроўцу і 15-гадовага пасажыра з траўмамі шпіталізавалі ў лякарню.
Паводле звестак МУС, за мінулыя выхадныя супрацоўнікі ДАІ выявілі па ўсёй Беларусі больш за 150 нецвярозых кіроўцаў.