Каля 300 чалавек эвакуявалі з мінскай школы
16.09.2019 10:52
—
Разное
Прэс-служба ўпраўлення МНС па Мінску
Каля 300 дзяцей і настаўнікаў былі эвакуяваныя зранку 16 верасня з сярэдняй школы №84 на вуліцы Панамарова ў Мінску. Пра гэта паведамляе ў сацсетках прэс-служба ўпраўлення МНС па Мінску.
Прычынай стала кароткае замыканне ў электрашчыце на першым паверсе будынка. Адміністрацыя школы эвакуявала вучняў і настаўнікаў яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў.
Пацярпелых пры здарэнні няма. Паведамляецца, ў электрашчыце аплаўленая ізаляцыя электраправодкі.