Каля дзіцячага садка ў Гродне затрымалі эксгібіцыяніста

Источник материала:  
13.09.2019 19:56 — Разное
Каля дзіцячага садка ў Гродне затрымалі эксгібіцыяніста
pixabay.com

12 верасня гродзенскім міліцыянтам паведамілі, што каля аднаго з дзіцячых садкоў невядомы мужчына дэманструе непаўналетнім палавы орган, перадае прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. 

Калі следча-аператыўная група прыбыла на месца выкліку, падазраваны ўсё яшчэ знаходзіўся там.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, 52-гадовы мужчына "хаваўся за кустамі, кідаў у дзяцей шышкі, а калі тыя падыходзілі да яго, то дэманстраваў палавы орган і здзяйсняў непрыстойныя маніпуляцыі пры дапамозе рук". 

Эксгібіцыяніста заўважыла гарадзенка, якая праходзіла міма. Выхавацелька адвяла дзяцей і затэлефанавала міліцыянту, які нядаўна заходзіў у дзіцячы садок і пакінуў свае кантакты. 

Паведамляецца, што мужчына ўжо быў судзімы за злачынства на сексуальнай глебе. У 2019 годзе ён меў неаднаразовыя адміністрацыйныя пакаранні за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. 

Гродзенца ўзялі пад варту. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства. 

←Лукашенко признался, что арабский принц имеет дом в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика