Алабай у Наваполацку ўкусіў хлопчыка, які стукнуў яго палкай
13.09.2019 16:17
—
Разное
pixabay.com / Ілюстрацыйнае фота
Увечары 11 верасня ў Наваполацку чатырохгадовага хлопчыка ўкусіў сабака, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале.
Хлопчык быў з бацькамі ў гасцях. З сабой яны прывялі сабаку пароды алабай. Дзіця стукнула палкай сабаку, які ляжаў каля дома. У адказ той яго ўкусіў.
Бацька адвёз дзіця ў лякарню. Хлопчыка шпіталізавалі, яго жыццю і здароўю цяпер нічога не пагражае.
Наваполацкі гараддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце.
Бацька хлопчыка распавёў, што сабака ў іх ужо больш за 5 гадоў, але такіх выпадкаў раней не было.