Каля будынка міліцыі ў Івацэвічах знайшліся 56 снарадаў часоў вайны

Источник материала:  
13.09.2019 12:32 — Разное
Каля будынка міліцыі ў Івацэвічах знайшліся 56 снарадаў часоў вайны
Снарады ля будынка міліцыі ў Івацэвічах / МУС

12 верасня ў Івацэвічах рабочыя УП "Івацэвіцкая ПМК-18", пракладваючы водаправод на тэрыторыі мясцовага аддзела міліцыі, натыкнуліся на снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Пра знаходку яны паведамілі ў дзяжурную частку РАУС. Сапёры з вайсковай часткі 7404, якія прыехалі на месца, працягнулі раскопкі і знайшлі 56 мінамётных мін калібру 82 мм і 18 мінамётных узрывальнікаў.

Усе снарады знішчаныя на спецыяльным палігоне. Ніхто не пацярпеў.

←Лукашенко: в отношениях ОАЭ и Беларуси нет закрытых тем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика