Мазырчанка забіла сабутэльніцу, падпаліла дом і сама паведаміла ў міліцыю

gomel.mvd.gov.by
Уначы 11 верасня, у 1:31, мазырскім міліцыянтам затэлефанавала жанчына і паведаміла, што забіла чалавека, хуткая ўжо прыехала, інфармуе прэс-служба МУС.
Жанчына падчас тэлефанавання блыталася ў словах, называла розныя месцы ў Мазырскім раёне, дзе, па яе словах, адбылося цяжкае злачынства. А потым сувязь і зусім абарвалася. Міліцыяны пачалі высвятляць асобу невядомай і месца яе знаходжання.
Неўзабаве жыхарка вёскі Раманаўка паведаміла, што да іх у дом грукаецца нейкая жанчына, крычыць і паводзіць сябе неадэкватна. На месца здарэння выехалі міліцыянты.
Адначасова ў гэтую ж вёску выклікалі ратавальнікаў на пажар у адным з прыватных дамоў. У згарэлым доме супрацоўнікі МНС знайшлі труп жанчыны. Праваахоўнікі здагадаліся, што тэлефанаванне невядомай і пажар звязаныя паміж сабой.
Неўзабаве яны затрымалі магчымую падазраваную. Жанчына была п'янай і паводзілася неадэкватна. Толькі зранку яна здолела распавесці сваю версію падзеяў.
Выявілася, што 62-гадовая мазырчанка адпачывала на лецішчы разам з 67-гадовай знаёмай. Пасля выпіўку жанчыны пасварыліся. Маладзейшая з прыяцельніц жалезным вілкамі некалькі разоў стукнула знаёмую па галаве. Поытм яна затэлефанавала ў міліцыю, падпаліла цюль і ўзцякла з дома.
На месцы здарэння працягвае працаваць следча-аператыўная група. Следчыя, эксперты-крыміналісты і аператыўнікі высвятляюць усе акалічнасці трагедыі.