Мазырчанка правалілася нагой у ліўнёўку па калена (фота)
11.09.2019 12:32
—
Разное

gomel.mchs.gov
Дзяўчына ў Мазыры стала палонніцай ліўневай каналізацыі, ёй спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, піша прэс-служба МНС.
10 верасня ў 16:12 ратавальнікам паведамілі, што на вуліцы Каліліна дзяўчына захрасла нагой у кратцы ліўневай каналізацыі. Самастойна вызваліць нагу яна не магла. Як бачна на фота, у дзяўчыны нага правалілася па калена.
27-гадовая дзяўчына распавяла, што перахозділа вуліцу, не заўважыла кратку ліўнёўкі і спатыкнулася, пасля чаго яе нага захрасла ў кратцы.
Работнікі МНС выратавалі дзяўчыну з дапамогай ручнога гідраўлічнага інструмента "Holmatro". Меддапамога ёй не спатрэбілася.