У Салігорску "Міцубісі-Паджэра" трапіў пад цягнік (фота)
11.09.2019 12:04
—
Разное

ДТЗ у Асіповічах / Прэс-служба МНС
11 верасня ў 8:57 на чыгуначным пераездзе ў Асіповічах адбылося ДТЗ з удзелам дызель-цягніка і легкавога аўтамабіля. Ратавальнікам пра гэта паведаміў дзяжурны чыгуначнай станцыі "Асіповічы", інфармуе прэс-служба МНС.
Пераезд абсталяваны светлавой і гукавой сігналізацыяй. Пазадарожнік "Міцубісі-Паджэра" сутыкнуўся з дызель-цягніком Асіповічы-Салігорск, калі спрабаваў адолець пераезд на забараняльны сігнал святлафора.
Паведамляецца, што падчас ДТЗ кіроўца быў у машыне адзін. Пры аварыі ён не пацярпеў.
Аўтамабіль і лакаматыў атрымалі механічныя пашкоджанні. Чыгуначнае палатно не пашкоджанае.
Рух цягнікоў спыняўся на 57 хвілін. У 9.35 рух на гэтым участку быў адноўлены.