У Баранавічах п'яны хлопец заснуў у машыне, якую хацеў абакрасці
11.09.2019 10:21
—
Разное

brest.mvd.gov.by
29-гадовы жыхар Баранавічаў заявіў у міліцыю пра крадзеж пашпарта, інфармуе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Мужчына распавёў, што ўначы з яго аўтамабіля "Фальксваген Пасат", прыпаркаванага на вуліцы Прытыцкага, невядомы скраў пашпарт. Неўзабаве міліцыянты выявілі, што зламснікам быў 22-гадовы жыхар Баранавічаў, раней судзімы за рабаванне.
Уначы нецвярозы хлопец ішоў па неахоўнай аўтамабільнай стаянцы. Пабачыўшы незачынены аўтамабіль, ён забраўся ў салон і забраў адтуль пашпарт гаспадара. Потым ён забраўся ў яшчэ адно незачыненае аўто, каб пажывіцца там, але.. заснуў з чужым пашпартам у кішэні.
Зранку ўладальнік машыны, пабачыўшы ў сваёй машыне невядомага, адразу выклікаў міліцыю.
На хлопца пачалі крымінальную справу.