У лабавым сутыкненні ў Талачынскім раёне загінуў кіроўца "ВАЗ"

Источник материала:  
10.09.2019 21:39 — Разное
У лабавым сутыкненні ў Талачынскім раёне загінуў кіроўца "ВАЗ"
ДТЗ у Талачынскім раёне / МУС

Дарожная аварыя са смяротным фіналам адбылася 10 верасня каля 18-й гадзіны каля Коханава Талачынскага раёна, інфармуе прэс-служба МУС.

78-гадовы мінчук на аўтамабілі "ВАЗ 2107" не справіўся з кіраваннем. Па датычнай ён зачапіў сустрэчны аўтамабіль "Opel Astra", за рулём якога быў 42-гадовы жыхар Коханава. Пасля гэтага "ВАЗ" выкінула на сустрэчную паласу, дзе ён улабавую сутыкнуўся з машынай "Opel Zafira", якім кіраваў 44-гадовы аршанец.

Кіроўца "ВАЗ" ад атрыманых траўмаў памёр па дарозе ў лякарню. Кіроўцу "Opel Zafira" і яго 71-гадовага пасажыра з траўмамі даставілі ў аршанскую лякарню. 

←Сезонные ярмарки сельскохозяйственной продукции «Дары осени-2019»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика