Нямецкія снарады часоў вайны дасталі з ракі ў Гомелі (фота, відэа)

Источник материала:  
10.09.2019 16:48 — Разное
Нямецкія снарады часоў вайны дасталі з ракі ў Гомелі (фота, відэа)
Снарады, знойдзеныя ў рацэ ў Гомелі / МУС

У рацэ Сож у Гомелі 9 верасня знайшлі артылерыйскія снарады, піша прэс-служба МУС у сваім Telegram-канале.

Удзень у панядзелак за 30 метраў ад прычала для прагулачных цеплаходаў вадалазы Гомельскага ТРВАД праводзілі вучэнні па выратаванні тапельцаў. На дне яны пабачылі прадмет, падобны да артылерыйскага боепрыпаса, а таксама снарад, які ляжыць асобна.

Пра сваю знаходку яны адразу паведамілі ў міліцыю. Месца знаходкі было пазначанае буем, спуск да ракі абмежаваны. На тэрыторыі выставілі пост міліцэйскай аховы.

10 верасня вайсковыя сапёры-вадалазы старанна вывучылі дно, дасталі снарад і артылерыйскі боепрыпас (зброевую гільзу і снарад). Пазней яны знайшлі і другую зброевую гільзу.
 
Спецыялісты мяркуюць, што гэта нямецкія 88-міліметровыя снарады без узрывальнікаў часоў Другой Сусветнай вайны. Вага выбуховага рэчыва ў кожным боепрыпасе складае каля 800 грамаў.

←Что вырастили на горецкой сортоиспытательной станции – Фото и видео

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика