Да 24 градусаў цяпла і без дажджу

Источник материала:  
10.09.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Бліжэйшыя дні надвор’е на тэрыторыі раёна працягне радаваць жыхароў Нясвіжчыны: чакаецца цяпло, без ападкаў.

Да 24 градусаў цяпла і без дажджу

У аўторак, 10 верасня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, без дажджу. Паўднёва-ўсходні вецер  складзе 6 — 8 метраў за секунду, пры парывах да 14. Удзень — +21…+23 °С, ноччу — 12…13 цяпла.

11 верасня — у асноўным сонечна і малавоблачна, ападкаў не прадбачыцца. Вецер не такі моцны: 5 — 7 м/с. Дзённая тэмпература складзе 22…24 градусы вышэй за нуль. Уначы — 13…14 з плюсам.

У чацвер, 12 верасня, таксама малавоблачна і зноў без дажджу. Удзень паветра прагрэецца да +21…+24 °С. Вецер — паўднёва-заходні, 6 — 7 м/с. Ноччу —14…16 градусаў цяпла.

У пятніцу ўдзень сіноптыкі абяцаюць да +21 °С, ноччу — да +15 °С. Чакаецца ўзмацненне ветру да 9 м/с, парывы — да 15.

Пра надвор’е на выхадныя — чытайце ў наступным нумары газеты.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Пам-пам-пам. Тимати удалил клип, который возненавидел весь рунет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика