Жыхары шматкватэрнага дома ў Кіраўску праявілі ініцыятыву ў арганізацыі аўтастаянкі

Источник материала:  
06.09.2019 — Разное

Жыхары шматкватэрнага дома ў Кіраўску праявілі ініцыятыву ў арганізацыі аўтастаянкі

Пытанні навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання горада і сельскіх населеных пунктаў не губляюць сваёй актуальнасці ў любую пару года. Штогод вялізныя аб’ёмы работ праводзяцца падчас падрыхтоўкі да раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі”. Сёлета мерапрыемства запланавана правесці ў Кіраўску, а гэта значыць, што гараджанам, як сапраўдным гаспадарам, неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб дастойна сустрэць свята і зробіць райцэнтр больш камфортным для пражывання.

Актыўна ўключыліся ў падрыхтоўчыя работы калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, ініцыятыву праяўляюць і грамадзяне.

Менавіта аб’яднаўшы свае намаганні, вырашылі хвалюючае іх пытанне недастатковасці парковачных месцаў на прыдамавой тэрыторыі кіраўчане, пражываючыя ў д.№12 па вул.Савецкай. На агульным схо­дзе жыхары дома прынялі рашэнне часткова аплаціць работы па пашырэнні маючайся пляцоўкі для аўтамабіляў. З дадзенай ініцыятывай яны звярнуліся да кіраўніцтва замацаванай за дадзеным домам на час падрыхтоўкі да “Дажынак-2019” арганізацыі — ДРБУ-197. Дарожнікі за непрацяглы час правялі работы, у выніку чаго стаянка папоўніцца на 17 машынамесцаў. Паралельна былі добраўпарадкаваны пешаходныя дарожкі.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.


Жыхары шматкватэрнага дома ў Кіраўску праявілі ініцыятыву ў арганізацыі аўтастаянкі


Жыхары шматкватэрнага дома ў Кіраўску праявілі ініцыятыву ў арганізацыі аўтастаянкі

←БГК подарил Бресту клип к 1000-летию города

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика