У Пружанах шукаюць маці з трыма дзецьмі, якая сышла з дома месяц таму
![У Пружанах шукаюць маці з трыма дзецьмі, якая сышла з дома месяц таму](http://www.21.by/pub/news/2019/09/1567751582547012.jpg)
Фота са старонкі пошукавага атрада "Анёл"
У Пружанах зніклі трое непаўналетніх дзяцей, а таксама іх маці. Пошукам зніклых займаецца міліцыя і пошукава-выратавальны атрад "Анёл".
Паводле інфармацыі МУС, Наталля Ахцель з трыма дзецьмі сышла з дома 1 жніўня. Яе былы муж пра знікненне жонкі і дзяцей у міліцыю не паведамляў, бо спадзяваўся, што яны вернуцца самі. Трывогу забілі педагогі, калі не пабачылі дзяцей у школе. Мяркуецца, што жанчына з дзецьмі могуць знаходзіцца ў Расіі. Таксама не выключана, што яны могуць быць каля цэркваў.
Паведамляюцца прыкметы 14-гадовай Настассі Ахцель і яе 15-гадовага брата Аляксандра. Абое падлеткі хударлявага целаскладу з блакітнымі вачыма. Рост дзяўчынкі — 173 см, яна мае цёмна-русыя кучаравыя валасы. Рост хлопца — таксама 173 см, у яго русыя валасы.
Іх маці Наталля Ахцель мае на выгляд 40-45 гадоў, рост 165 см, шчыльнага целаскладу. У жанчыны цёмныя доўгія валасы, карыя вочы, нос прамы, з гарбінкай. Асаблівыя прыкметы: няма бакавых зубоў.