Брэсцкія мытнікі канфіскавалі на мяжы дзясяткі нажоў, кастэтаў і дубінак

Источник материала:  
05.09.2019 14:28 — Разное
Брэсцкія мытнікі канфіскавалі на мяжы дзясяткі нажоў, кастэтаў і дубінак
brest.customs.gov.by

У 2019 годзе брэсцкія мытнікі зафіксавалі 80 спробаў незаконнага правозу праз мяжу нажоў, кастэтаў і дубінак. Прэс-служба Брэсцкай мытні зрабіла падборку фотаздымкаў халоднай зброі, канфіскаванай у грамадзян. Толькі ў жніўні былі тры спробы правозу ў Беларусь нажоў. Пазней экспертыза прызнала іх халоднай зброяй. Парушальнікі не толькі засталіся без сваёй маёмасці, але ў дачыненні да іх распачалі адміністрацыйныя працэсы.

Мытнікі кажуць, што тэндэнцыя невыканання ўмоваў правозу праз мяжу халоднай зброі захоўваецца. Як вядома, фізічная асоба мусіць мець дазвол Міністэрства ўнутраных спраў і абавязкова дэклараваць гэты тавар.

←В 210 раз дешевле Европейских игр и с россыпью звезд. Матч Европа - США в вопросах и ответах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика