В 2019 году исполнилось 70 лет со дня рождения писателей и актёров Анатолия Жука и Петра Ламана

Источник материала:  
05.09.2019 — Разное

У маі бягучага года споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Жука, у ліпені – столькі ж з моманту з’яўлення на свет Пятра Ламана. Абодва – вядомыя пісьменнікі і таленавітыя акцёры, слаўныя сыны Ярэміччыны, якая ў свой час дала ім моцныя крылы для палёту ў вялікае жыццё, у свет мастацтва.

В 2019 году исполнилось 70 лет со дня рождения писателей и актёров Анатолия Жука и Петра Ламана

У біяграфіі знакамітых землякоў шмат агульнага: Анатоль Жук нарадзіўся ў Ярэмічах, Пятро Ламан таксама родам з прынёманскай вёскі Маласельцы. Вучыліся ў адным класе Ярэміцкай сярэдняй школы, нават за адной партай сядзелі. Абодва скончылі Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, толькі Пятро Ламан на год пазней, бо пасля заканчэння школы давялося папрацаваць трактарыстам у калгасе імя Чарняхоўскага.

В 2019 году исполнилось 70 лет со дня рождения писателей и актёров Анатолия Жука и Петра Ламана– Калі даведаўся, што мой аднакласнік Анатоль Жук паступіў вучыцца, як у вёсцы казалі “на артыста”, сам сабе падумаў: “Чым гэта я горшы за яго?”, – успамінаў Пятро Ламан. – Паспрабаваў паступіць – і мяне прынялі! Пасля заканчэння інстытута быў размеркаваны ў Віцебск у тэатр імя Якуба Коласа. Здарылася так, што выбар прафесіі быў даволі выпадковы, але ўвесь фокус у тым, што на працягу многіх гадоў я ніводнага дня не хадзіў на працу, бо тэатр стаў для мяне не проста працай. Гэта нешта большае, чаго словамі наўрад ці растлумачыш…

У 1973 годзе ў Віцебск прыехаў рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Барыс Эрын ставіць спектакль па п’есе Надара Думбадзэ “Не трывожся, мама”. На ролю галоўнага героя быў абраны Пятро Ламан. Спектакль атрымаў надзвычайны поспех, пасля чаго акцёру пасыпаліся шматлікія прапановы. Сам ён найбольш удалымі лічыў ролі Тэймура з «Джанелі», Юркі са знакамітага спектакля “Несцерка”, затым Скалнаса з “Клеменса”, Мікалая Радзівіла-рудага з “Чорнай нявесты”. І гэта далёка не ўсе пастаноўкі, у якіх Пятро Ламан паспяхова сыграў.

Шліфуючы майстэрства акцёра, Пятро Ламан не забываў і аб літаратуры, прыхільнасць да якой з’явілася яшчэ ў школьныя гады. Свой першы верш ён надрукаваў у 1970 годзе ў маладзёжнай газеце “Чырвоная змена”, будучы студэнтам. У хуткім часе ўжо ў Віцебску яго падборка вершаў “Споведзь агню” ўвайшла ў калектыўны зборнік “Нашчадкі”.

Майстэрства паэта ўзрастала. Вершы Пятра Ламана друкаваліся ў газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Полымя”, “Беларусь”. З 1983 года ён з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Знакаміты зямляк – аўтар кніг вершаў “Зерне імгненняў” (1983 г.), “Стары млын” (1988 г.) і аповесцяў “Астравы” (1989 г.). Апяванне хараства роднай прыроды, спадзяванні, трывогі і клопаты сучасніка, уменне сказаць вобразна пра вядомае, адкрыць прыгожае ў звычайным, надзённым – такія асноўныя рысы яго прозы і паэзіі.

В 2019 году исполнилось 70 лет со дня рождения писателей и актёров Анатолия Жука и Петра ЛаманаІншым, але таксама насычаным творчасцю і любоўю да тэатральнага майстэрства і літаратуры жыццёвым шляхам прайшоў Анатоль Жук. Пасля заканчэння інстытута працаваў у 1970-1975 гадах у Магілёўскім тэатры драмы і камедыі ў г. Бабруйску, дзе паспяхова сыграў ролі “Несцеркі” (“Несцерка” В. Вольскага), Бранябойнага (“Злыдзень” А. Петрашкевіча) і інш.

З 1975 года Анатоль Жук працуе ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. Сярод выкананых роляў выхадзец з Карэліччыны запомніўся ў якасці Міканора (“Подых навальніцы” паводле І. Мележа), Віктара (“Экзамен на восень” І. Шамякіна), чалавека ў чорным (“Выбар” А. Дударава), Канстанціна Заслонава (“Паядынак” М. Матукоўскага) і шэраг іншых. За ролю “Важака” ў спектаклі Бэмбі” па п’есе Ю. Зальтэна Анатолю Жуку была прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі.

– Іграць мне пашчаслівілася шмат: героі былі і станоўчыя, і адмоўныя. Увогуле, для акцёра так і павінна быць, – разважаў Анатоль Жук. – Бо розныя ролі – гэта наш акцёрскі трэнаж. Уявіце на хвіліну спартсмена, які перастаў трэніравацца. У самы кароткі час ён страціць спартыўную форму. Так што нашы ролі – гэта наша “спартыўная форма”.

Знакаміты зямляк здымаўся ў двухсерыйным мастацкім кінафільме “Новая зямля” паводле Я. Коласа, дзе выканаў ролю Міхала, а таксама ў фільмах “Пушча”, “Маці ўрагана”, “Душа мая Марыя”.

– Літаратура ўзнікла таму, што работы ў тэатры, я лічу, мне не хапае, – адзначаў Анатоль Жук. – Мне захацелася выказацца ў больш шырокай аўдыторыі, чым тэатр, як чалавеку, як грамадзяніну, прааналізаваць тыя ці іншыя з’явы жыцця… Разабрацца ў сабе самім…

Першае апавяданне пісьменніка “Пажар” было надрукавана ў часопісе “Беларусь”. Пасля таго ўдалага дэбюту аповесці, апавяданні Анатоля Жука змяшчаліся ў газеце “Чырвоная змена”, часопісах “Полымя”, “Крыніца”, “Маладосць”. Першая яго кніга “Помста матылькоў” убачыла свет у 1991 годзе. У 1993 годзе выйшаў зборнік аповесцяў “Пагаварыць трэба”. З гэтага года з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Анатоль Жук шырока вядомы і як кінасцэнарыст. Ён з’яўляецца аўтарам кінасцэнарыя “Зязюльчыны дзеці” (1990 г.), знятага на кінастудыі “Беларусьфільм”.
Не стала знакамітага земляка ў кастрычніку 2009 года. На працягу жыцця ён ніколі не парываў сувязь са сваёй малой радзімай, краявідамі Прынёмання, бо менавіта яны з маленства натхнялі, абуджалі жаданне жыць і тварыць. Не сцерліся і не сатруцца з памяці жыхароў ярэміцкай зямлі багатая на падзеі і творчыя ўзлёты біяграфія знакамітага пісьменніка, акцёра і сцэнарыста Анатоля Жука.

Падрыхтавала Аксана ЯНУШ

←Не ругать и немного хитрить. Как воспитать первоклассника. Советы психологов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика