На трасе пад Мінскам сутыкнуліся машына і рэйсавы аўтобус (фота)

Источник материала:  
04.09.2019 19:25 — Разное
На трасе пад Мінскам сутыкнуліся машына і рэйсавы аўтобус (фота)
БЕЛТА

Пад Мінскам на трасе М1 сутыкнуліся аўтобус і легкавік, перадае БЕЛТА са словаў відавочцаў.

Аварыя адбылася ў раёне мікрараёна Сокал. У ДТЗ трапіў рэйсавы аўтобус МАЗ маршрута 112С. На месца аварыі ўжо выбылі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

Відавочцы кажуць, што ў аварыі пацярпеў прынамсі адзін чалавек.

Блогер NEXTA дадае, што ў аварыі ёсць яшчэ адзін удзельнік — грузавы МАЗ з нумарамі Міністэрства абароны. 

←Перемирие на Донбассе приносит результаты, несмотря на некоторое обострение ситуации - представитель ОБСЕ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика