Загадкі беларускай гісторыі. Ліда: спачатку быў горад ці замак? (відэа)
04.09.2019
—
Разное
Першая згадка пра Ліду адносіцца да 1340 года. Чаму ж афіцыйнай датаю заснавання гораду лічыцца 1323 год?
Аляксандр Краўцэвіч на тэлеканале Белсат распавядае пра невядомыя дэталі пачатку гораду Ліда.
– Ці замак збудавалі ў горадзе ці горад вырас вакол замку?
– Якім чынам вялікі князь Гедымін выбраў месца для заснавання замку ў Лідзе?
– Які іншы горад абараняла Ліда і ад каго?
– Хто і калі зруйнаваў замак?
– Дзе ў Лідзе знайшлі самыя старажытныя рэчы?
– Які найстарэйшы будынак, акрамя замку, захаваўся ў Лідзе з часоў Вялікага Княства Літоўскага?
– На чым палягае еўрапейскасць планіроўкі гораду?
Адказы на гэтыя пытанні ў новай серыі «Загадак беларускай гісторыі» Аляксандра Краўцэвіча, які ў 1980-ыя гады рабіў археалагічныя раскопкі ў Лідзе.