Полезные знания на все случаи. Старт единого дня безопасности в Ушачах получился ярким и интересным!

Источник материала:  
03.09.2019 — Разное

Толькі ўдумайцеся, што кожны год Віцебшчына губляе больш тысячы свайго насельніцтва толькі ад знешніх прычын! Жыццё людзей абрываецца на пажарах, у аўтааварыях, з-за самагубстваў, атручвання алкаголем. Каб звесці да мінімуму гэтую лічбу, у краіне праводзіцца нямала прафілактычных мерапрыемстваў, сярод іх і адзіны дзень бяспекі. У нядзелю ва Ушачах быў дадзены старт гэтаму мерапрыемству, якое пераўтварылася ў сапраўднае свята, на якое ўшачане накіроўваліся цэлымі сем’ямі.Полезные знания на все случаи. Старт единого дня безопасности в Ушачах получился ярким и интересным!

На стаянцы каля РДК свае тэматычныя пляцоўкі разгарнулі многія арганізацыі, якія маюць дачыненне да тэмы бяспекі. Усе прысутныя маглі не толькі азнаёміцца са сродкамі выратавання, а і ў займальнай форме засвоіць патрэбныя ў паўсядзённым жыцці навыкі. Як слушна заўважыла намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч, вітаючы ўдзельнікаў, кожны з нас павінен запомніць галоўнае: жыццё чалавека даражэй за ўсё, пра яго павінен клапаціцца не хтосьці, а і кожны сам.

Тон святу задалі выратавальнікі. З тэста па бяспецы і дзеці і дарослыя засвоілі, што падчас пажару нельга карыстацца ліфтам, масла на патэльні ні ў якім разе не тушыць вадой, што падчас навальніцы не варта карыстацца мабільнікам, а выклікаць выратавальнікаў можна не толькі па нумары 101, а і адзіным – 112. З задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў тэматычных конкурсах МНС і складалі пазлы з героямі мультфільма “Чароўная кніга МНС”. У сваю чаргу сурацоўнікі МНС былі шчодрымі на прэзенты – памяткі, размалёўкі, закладкі, кніжкі. Як заўсёды нямала было жадаючых прымерыць баявую вопратку выратавальнікаў і пасядзець за рулём пажарнай машыны. “Не чакалі, што будзе столькі жадаючых праверыць свае навыкі карыстання вогнетушыцелем.
Полезные знания на все случаи. Старт единого дня безопасности в Ушачах получился ярким и интересным!
Для тых, хто не памятае, нагадаю: трэба сарваць пломбу, выдзернуць чаку, накіраваць раструб на ачаг узгарання і нажаць на рычаг,” – адзначыў начальнік райааддзела па надзвычайных сітуацыях С.Я.Аваднёў.

“Метал рэжуць, быццам паперу!” – здзіўляліся прысутныя, калі выратавальнікі яшчэ і дэманстравалі магчымасці свайго абсталявання, якое прымяняецца падчас дарожна-транспартных здарэнняў. Шмат эмоцый выклікаў і “дождж” з пажарнай аўтацыстэрны.

Нямала фота за гадзіну было зроблена і каля пляцоўкі райаддзела ўнутраных спраў, дзе падлеткі і дзеці прымяралі каскі і бронежылеты, трымалі рацыю і гучнагаварыцель.

Было што не толькі паказаць, а і расказаць работнікам газавай службы. Напрыклад, вы ведаеце, што наяўнасць у паветры 1% угарнага газу – смяротная канцэнтрацыя для чалавека, дастаткова 2-3 удыхаў, каб адбылося непапраўнае. Пазбегнуць смяротнай пагрозы дапаможа апавяшчальнік угарнага газу. Многія памылкова лічаць, што ён не адрозніваецца ад аўтаномнага пажарнага, аднак гэта розныя рэчы – апошні рэагуе на задымленне ў памяшканні. Газавікі прыхапілі з сабой не толькі адмысловыя прылады, якімі яны штодня карыстаюцца ў рабоце, а і, напрыклад, планшэт, на якім бачны ўсе газавыя сеткі Ушаччыны, а таксама змяшчаецца інфармацыя пра кожнае домаўладанне і абанента.
Полезные знания на все случаи. Старт единого дня безопасности в Ушачах получился ярким и интересным!

Калі самыя маленькія ўдзельнікі свята імкнуліся ўвайсці ў ролі выратавальнікаў і міліцыянераў, то старэйшае пакаленне не адыходзіла ад прадстаўнікоў райбальніцы. “Важныя крокі на шляху да моцнага здароўя – гэта правільнае харчаванне (пажадана пяціразовае), кантроль ціску і вагі, адмова ад шкодных звычак”, – зазначыла намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Н.В.Дрозд. Ну а ўсе жадаючыя маглі прама на свяце змерыць свае вагу і ціск, пракансультавацца са спецыялістамі. Зрэшты, пра здароўе вялі гаворку і спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, якія сцвярджалі, што ўжыванне піва і курэнне негатыўна ўплываюць на арганізм чалавека, а таксама нагадвалі пра меры перасцярогі падчас барацьбы з баршчэўнікам: скошваць яго лепш у пахмурнае надвор’е, апрануўшы шчыльную вопратку, пальчаткі, акуляры. Калі сок расліны трапіў на вашу скуру – адразу ідзіце ў цень і як мага хутчэй прамыйце паражоны ўчастак вадой з густой мыльнай пенай. На працягу некалькіх тыдняў хавайце пашкоджанае месца ад сонца.
Полезные знания на все случаи. Старт единого дня безопасности в Ушачах получился ярким и интересным!

Як аказаць дапамогу тапельцу гатовы былі паведаміць прадстаўнікі раённага таварыства выратавання на водах. Знайшлося што сказаць пра бяспеку і прадстаўнікам энерганагляду, а таксама жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Апошнія, напрыклад, падкрэслівалі, што захламленне пад’ездаў жыхарамі шматпавярховак можа перашкаджаць аператыўнаму аказанню дапамогі экстранымі службамі. Суправаджалася ж мерапрыемства канцэртам, які падрыхтавалі работнікі культуры.

– Ішлі ў выхадны дзень з дачушкай на рынак дакупіць тое-сёё да школы і не змаглі прайсці міма! На кожным кроку шмат цікавага і карыснага, – казала Вікторыя Чорная і яе меркаванне раздзялялі ўсе, хто зазірнуў у першы дзень восені на мерапрыемства.Полезные знания на все случаи. Старт единого дня безопасности в Ушачах получился ярким и интересным!

Старт адзінага дня бяспекі ва Ушачах сапраўды атрымаўся яркім. У яго рамках да 10 верасня пройдзе яшчэ шмат разнапланавых прафілактычных мерапрыемстваў па ўсім раёне.

Вольга КАМАРКОВА.

←Лукашенко объяснил, почему Беларусь закрыла границу с Украиной «наглухо»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика