Таямнічая "жыхарка Каплічаў" ужо другі раз замініравала школу пад Калінкавічамі

Источник материала:  
02.09.2019 17:57 — Разное
Таямнічая "жыхарка Каплічаў" ужо другі раз замініравала школу пад Калінкавічамі
Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

Раніцай 2 верасня была замініравана школа ў Шыічах у Калінкавіцкім раёне. Паведамленне пра бомбу паступіла ратавальнікам па электроннай пошце ад імя "жыхаркі Каплічаў". Нешта падобнае ўжо адбылося 23 лютага, калі мініравалася школа ў Каплічах. "Жыхарку Каплічаў" тады не знайшлі. Цяпер пошукі актывізуюцца. Гаворка ідзе пра злоснае хуліганства, інфармуюць "Калінкавіцкія навіны".

Сапёры праверылі будынак школы і навакольную тэрыторыю і нічога небяспечнага не знайшлі. Што да ўрачыстай лінейкі школьнікаў, то яна адбылася каля сельскага выканкама. Частка дзяцей займалася ў будынку выканкама, іншыя — у клубе і дзіцячым садку.

←В Беларуси объявлен шорт-лист литературной Премии Гедройца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика