У Мінску легкавік урэзаўся ў тралейбус з пасажырамі (фота)
02.09.2019 14:29
—
Разное
Аўтааварыя на вуліцы Адзінцова ў Мінску / Telegram-канал nexta_lite
2 верасня ў 11:29 медыкі затэлефанавалі ратавальнікам і паведамілі пра ДТЗ на вуліцы Адзінцова насупраць дома №22.
Як паведамляе прэс-служба МНС, "Фальксваген Пола" выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў тралейбус маршруту №77, у якім ехалі каля 40 пасажыраў.
Ніхто з пасажыраў тралейбуса не пацярпеў. А 68-гадовую кіроўцу "Фальксвагена" заблакавала ў машыне.
Ратавальнікі дэблакавалі жанчыну. З разнастайнымі траўмамі яе шпіталізавалі ў лякарню хуткай дапамогі.