Каля плошчы Якуба Коласа ў Мінску прарвала трубы (фота)

Источник материала:  
02.09.2019 11:41 — Разное
Каля плошчы Якуба Коласа ў Мінску прарвала трубы (фота)
minsknews.by

На праспекце Незалежнасці ў Мінску прарвала трубы. Менавіта гэтая аварыя і выклікала аўтамабільныя заторы ў раёне плошчы Якуба Коласа, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны". Аварыя адбылася насупраць 23-й гімназіі. 

Рух аўтатранспарту ў раёне абмежаваны: даступныя па дзве паласы з чатырох у абодвух напрамках. 

"Паводле папярэдняй інфармацыі, з-за натуральнага зносу адбыўся прарыў вадавода дыяметрам 300 мм. Зараз камунальныя службы аператыўна ліквідуюць і пашкоджанне, і пакрыццё праезнай часткі на гэтым участку праспекта", — патлумачыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч

Па словах чыноўніка, рамонт будзе праведзены ў самы кароткі тэрмін. Ён дадаў, што ў спажыўцоў не было праблем з падачай вады.

Як распавядала Еўрарадыё, рамонтныя работы ў цэнтры Мінска зранку 2 верасня выклікалі васьмібальныя заторы.  

←Новый рекорд. Долги белорусов перед банками приблизились к 13 миллиардам рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика