Новыя здабыткі літаратуры: падчас Дня беларускага пісьменства ўручылі Нацыянальную літаратурную прэмію

Источник материала:  
01.09.2019 — Разное

Новыя здабыткі літаратуры: падчас Дня беларускага пісьменства ўручылі Нацыянальную літаратурную прэмію

Пачэснымі ўдзельнікамі ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства таксама сталі вядомыя беларускія творцы – пераможцы Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

Іх віншавалі міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец і старшыня журы конкурсу Іван Саверчанка. 

Новыя здабыткі літаратуры: падчас Дня беларускага пісьменства ўручылі Нацыянальную літаратурную прэмію

Уручаецца галоўная пісьменніцкая ўзнагарода пяты раз, першых лаўрэатаў, згадаем, назвалі ў Шчучыне таксама падчас Дня пісьменства. І вось – новыя імёны і новыя творы, лепшыя прыклады сучаснай беларускай літаратуры. 

Новыя здабыткі літаратуры: падчас Дня беларускага пісьменства ўручылі Нацыянальную літаратурную прэмію

– Прыемна, што сярод творчых людзей, майстроў высокага пісьменства ёсць тыя, хто адзначаны на высокім дзяржаўным узроўні, – звярнуўся да прысутных і, у прыватнасці, да пісьменнікаў Аляксандр Карлюкевіч і пажадаў творцам, каб іх кнігі як мага хутчэй знаходзілі сваіх чытачоў. 

Новыя здабыткі літаратуры: падчас Дня беларускага пісьменства ўручылі Нацыянальную літаратурную прэмію

Пэўна, выданні, чые аўтары ўзняліся на святочную сцэну, ужо палюбіліся як маленькім, так і дарослым чытачам.

За клопат аб пісьменніках і літаратуры падзякаваў Мікалай Чаргінец. Нацыянальная літаратурная прэмія не адзіная высокая пісьменніцкая ўзнагарода. У гэтым годзе яшчэ дзесяць творцаў былі ўганараваны высокімі ўзнагародамі Кіраўніком дзяржавы. Звяртаючыся да саміх пісьменнікаў, Мікалай Чаргінец нагадаў, што творы перш за ўсё павінны служыць народу. Тады і будзе ў аўтараў любоў і павага чытача. А Дзень беларускага пісьменства – свайго роду справаздача, што зроблена творцамі за апошні час. 

Новыя здабыткі літаратуры: падчас Дня беларускага пісьменства ўручылі Нацыянальную літаратурную прэмію

Нагадаем, конкурс праводзіцца па сямі намінацыях, сёлета 70 аўтараў прадставілі свае творы.

У намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” пераможцам стаў ураджэнец Слонімшчыны Уладзімір Ягоўдзік. Журы высока ацаніла яго кнігі “Крылатыя суседзі”, “Зачараваная Свіслач” і “Кветкі Дзівасілу”. Першыя дзве пабачылі свет у аўтарскай серыі “Скарбы Радзімы”, якая была заснавана дзесяць год таму. Галоўныя яе чытачы – дзеці малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, якім аўтар, улюбёны ў родную Беларусь, расказвае пра яе багацце – помнікі прыроды, птушак і звяроў, мястэчкі і гарады нашай Бацькаўшчыны. 

Першыя гады жыцця Уладзіміра Ягоўдзіка звязаны з Гродзеншчынай: Слонім, Дзятлава, Зельва. Творчы шлях пісьменніка пачаўся са старонак нашай газеты “Гродзенская праўда” – тут ён дэбютыраваў як паэт у 1972 годзе. У сямейным архіве і па сёння захоўваюцца лісты Васіля Быкава, які працаваў у абласной газеце і з якім ліставаўся сённяшні лаўрэат.

Уладзімір Ягоўдзік вядомы як драматург, дзіцячы пісьменнік, шмат піша пра мастакоў Беларусі. Асаблівае месца ў яго творчасці займае родная Слонімшчына. 

Новыя здабыткі літаратуры: падчас Дня беларускага пісьменства ўручылі Нацыянальную літаратурную прэмію

– Ва ўсіх сваіх кнігах стараюся згадаць пра малую радзіму і распавесці нешта цікавае пра яе чытачам. Здаецца, сёння са сцэны бачу родную вёску, сярод гасцей – мае землякі. Таму для мяне гэта асабліва прыемна атрымліваць такую высокую ўзнагароду на слонімскай зямлі. А што падабаецца сучаснаму чытачу? Галоўнае, каб гэта была цікавая літаратура, – упэўнены аўтар.

Падчас інтэрв’ю ён згадаў, як 35 год таму таксама размаўляў з Уладзімірам Караткевічам, калі той атрымаў прэмію Івана Мележа. Пісьменнік тады пажартаваў, што калі табе даюць прэмію, значыць, ты ўжо даволі стары. Сёння і Уладзімір Ягоўдзік згадвае гэтыя словы: “Сумна, што я ўжо немалады”. Але ж ён поўны творчых планаў.

Таксама па выніках конкурсу лепшай кнігай прозы стаў зборнік апавяданняў і аповесцяў “Геній” Алега Ждана, якога чытач ведае пад псеўданімам Алег Пушкін. “Сланечнік” Міколы Маляўкі прынёс перамогу аўтару ў намінацыі “Лепшы твор паэзіі”. Гістарычнае эсэ Віктара Хурсіка “Vale!” пра лёс Магдалены Радзівіл стала лепшым творам публіцыстыкі, а ў намінацыі “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” перамагла Святлана Калядка, аўтар “Літаратуразнаўчай тэорыі паэтычнай эмоцыі”. Асобная намінацыя прадугледжана для пачаткоўцаў. Сярод дэбютантаў у літаратуры журы адзначыла раман у жанры моладзевага фэнтэзі “Сэрца Сакры” Станіславы Умец. 

Новыя здабыткі літаратуры: падчас Дня беларускага пісьменства ўручылі Нацыянальную літаратурную прэмію

А вось намінацыя для драматургаў так і засталася без пераможцаў: было пададзена толькі дзве заяўкі, але ніводны твор, па меркаванні журы, не варты нацыянальнай прэміі.

Нагадаем, што Нацыянальная літаратурная прэмія была зацверджана ў 2015 годзе. Яе арганізатары – Міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі, а таксама грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

←Теплую погоду и почти без осадков прогнозируют в Беларуси 2 сентября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика