Смяротнае ДТЗ пад Бялынічамі: па віне п’янага кіроўцы загінула пасажырка

Источник материала:  
01.09.2019 13:33 — Разное
Смяротнае ДТЗ пад Бялынічамі: па віне п’янага кіроўцы загінула пасажырка
@pressmvd

У ДТЗ пад Бялынічамі загінула пасажырка аўтамабіля, за рулём якога знаходзіўся п’яны кіроўца. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося позна ўвечары 31 жніўня на 65 км аўтадарогі Быхаў-Бялынічы.

27-гадовы кіроўца Renault 19 не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у правы кювет, там урэзаўся ў дрэва і перакуліўся. У салоне было двое пасажыраў: 24-гадовая дзяўчына, якая знаходзілася на заднім сядзенні, загінула на месцы. Яшчэ адзін пасажыр і кіроўца шпіталізаваныя, прычым шафёр трапіў у рэанімацыю.

Кіроўца сеў за руль у нецвярозым стане.  Высветлілася, што раней яго 20 разоў прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці за парушэнні ПДР.

 

←Президент просит правительство не переписывать законы. Сколько раз переписываются указы и зачем?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика