Абмеркавалі ролю кнігі ў сучасным грамадстве, прадставілі свае творы. Літаратары сустрэліся ў Слоніме

Источник материала:  
31.08.2019 — Разное

Абмеркавалі ролю кнігі ў сучасным грамадстве, прадставілі свае творы. Літаратары сустрэліся ў Слоніме

Пра кнігі, літаратуру, чытачоў і творчасць – менавіта пра гэта на літаратурнай сустрэчы “Я – часцінка маёй Беларусі” вялі гаворку пісьменнікі з розных куткоў краіны.

 
 Літаратура – гэта тое, што кранае ўсіх, гэта адвечная тэма, — менавіта з гэтых слоў пачала мерапрыемства Алена Стэльмах, першы намеснік старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, празаік, аўтар кніг для дзяцей. – І незалежна дзе мы жывем: у Беларусі, ці ў нейкай іншай кропцы свету – тэма літаратуры, кнігі, будзе актуальная ўсюды і заўсёды.
 
На мерапрыемстве прысутнічалі таксама шэраг паважаных гасцей, сярод якіх — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар фотавыставы “Бачу Беларусь такой” Уладзіслаў Цыдзік, член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячы пісьменнік Іван Юркін, дырэктар Цэнтралізаваных дзіцячых бібліятэк г. Мінска Таццяна Швед, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар шэрагу кніг на гістарычную тэматыку Анатоль Шаркоў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Андрэй Скарынкін, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ Алесь Казека, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнік-фантаст Алена Кісель. Прыемна, што ў мерапрыемстве прымаў удзел таксама госць з Дагестана, кіраўнік Міжнароднага гуманітарнага праекта “Беларусь — Дагестан” Керымхан Умханаў.
 
Абмеркавалі ролю кнігі ў сучасным грамадстве, прадставілі свае творы. Літаратары сустрэліся ў Слоніме
 
Напрацягу ўсяго мерапрыемства лейтматывам праходзіла тэма аб ролі кнігі ў жыцці чалавека, і аб тым, як яна дапамагае абуджэнню нашай грамадскай свядомасці. 
 
Абмеркавалі ролю кнігі ў сучасным грамадстве, прадставілі свае творы. Літаратары сустрэліся ў Слоніме
 

Сустрэча выдалася цікавай і пазнавальнай: кожны з літаратараў меў мажлівасць не толькі рассказаць пра сябе, сваю творчасць і ўласныя літаратурныя праекты, але і прадэкламаваць свае вершы, якія суправаджаліся гучнымі апладысментамі і шчырымі словамі падзякі прысутных на сустрэчы.

Анжаліка ДУДКО 

←В Офисе президента Украины передумали переезжать с Банковой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика