Крэўскі замак праз віртуальныя акуляры. Што ўразіла ў Слонімскім музеі?

Источник материала:  
31.08.2019 — Разное

Крэўскі замак праз віртуальныя акуляры. Што ўразіла ў Слонімскім музеі?

У Дзень беларускага пісьменства ў Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Іосіфа Стаброўскага Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прадставіў новы мастацкі праект “Куншты малявання. Адзін дзень з жыцця Сапегаў”, а таксама прэзентаваў праект “VKL3D” – макет Крэўскага замка з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці”.
 

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька адзначыў што, дадзены праект – гэта выстава з серыі малюнкаў, якія распавядаюць аб жыцці беларускай шляхты ў XVII стагоддзі. Куншт – састарэлае слова, якое абазначае выяву, відарыс. Сцэнарый заснаваны на рэальных падзеях нашай гісторыі – знаёмства і пачатак раману паміж маршалкам слонімскім Юрыям Трызны з Рэгінай, сястрой Паўла Стэфана Сапегі.

Праект адметны тым, што малюнкі створаны на падставе відэароліка, а выкананы і надрукаваны пры дапамозе тэхналогіі стэрэадруку. Такая тэхніка надае выяўленым сцэнам пэўную глыбіню і аб’ём. 
 
Крэўскі замак праз віртуальныя акуляры. Што ўразіла ў Слонімскім музеі?
Крэўскі замак праз віртуальныя акуляры. Што ўразіла ў Слонімскім музеі?

Павел Сапоцька адзначыў, што Нацыянальны гістарычны музей з’яўляецца навукова-метадычным цэнтрам для раённых музеяў, з якімі заўсёды падабаецца супрацоўнічаць. Павел Міхайлавіч прывёз у Слонім  шмат навуковай літаратуры, цікавых альбомаў і кніг, якія ён перадаў дырэктару Слонімскага краязнаўчага музея Алене Сухарукавай.

Праект “VKL3D” дае магчымасць “апынуцца ў сэрцы гісторыі”, так, з дапамогай віртуальных акуляраў можна ўбачыць Крэўскі замак.

Хто завітаў у гэты дзень на выставу, змог на ўласныя вочы ўбачыць веліч нашай мінуўшчыны. З дапамогай 3D-рэканструкцыі, выгляд гэтага замка атрымаўся яшчэ больш відовішчным. “Рэальна захоплівае дух”, – чулася ў зале падчас дэманстрацыі.
 
Крэўскі замак праз віртуальныя акуляры. Што ўразіла ў Слонімскім музеі?
Крэўскі замак праз віртуальныя акуляры. Што ўразіла ў Слонімскім музеі?

Міхаіл Юрчак і Аляксандр Русецкі:
–    Раней мы ніколі не бачылі старажытных замкаў праз віртуальныя акуляры. Уражанні незабыўныя. Было б добра, каб такая выстава працавала ў нашым музеі заўсёды і была даўжынёй на всю залу. 

Кір Крывушын і Раман Сіняк:
–    Праект вельмі незвычайны і карысны. Было цікава ўбачыць, як выглядаў Крэўскі замак у старажытнасці. Уразіў эфект прысутнасці. Мы бачылі не толькі сцены, падвясныя масты і вежы замка, але і птушак, якія праляталі ў небе. 

 
Крэўскі замак праз віртуальныя акуляры. Што ўразіла ў Слонімскім музеі?
Крэўскі замак праз віртуальныя акуляры. Што ўразіла ў Слонімскім музеі?
Крэўскі замак праз віртуальныя акуляры. Што ўразіла ў Слонімскім музеі?
 

←На торте – цифра 15 из тростника: как в зоопарке Тайваня отметили день рождения панд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика