У выходныя захаваецца спякотнае надвор'е — да +30

Источник материала:  
30.08.2019 15:28 — Разное
У выходныя захаваецца спякотнае надвор'е — да +30
pixabay.com

У суботу, 31 жніўня, ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе слабы. 

Уначы прагназуецца 11-17 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +22...+27, па паўднёвым захадзе чакаецца да 29 вышэй за нуль.

1-2 верасня таксама будзе пераважаць цёплае без ападкаў надвор'е. Уначы і зранку чакаюцца слабыя туманы.

1 верасня ўначы прагназуецца 9-16 са знакам "плюс". Удзень будзе 22-28  цяпла, па паўднёвым захадзе чакаецца 29-30 вышэй за нуль.

Уначы 2 верасня тэрмометры пакажуць +11...+17, удзень прагназуецца ад 24 да 31 цяпла.

←ПК или Консоль: аргументы в пользу каждого из вариантов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика