У Наваполацку загінуў 26-гадовы матацыкліст
30.08.2019 08:45
—
Разное
МУС
У Наваполацку загінуў 26-гадовы матацыкліст. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 29 жніўня. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, аўтамабіль Renault Laguna пры павароце налева не прапусціў байкера на матацыкле Honda, які ехаў у сустрэчным накірунку. У выніку сутыкнення матацыкліст з Полацка атрымаў цяжкія траўмы і памёр на месцы ДТЗ. Вядома, што легкавіком кіраваў 34-гадовы мясцовы жыхар. Учора на месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.