Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

Источник материала:  
29.08.2019 12:03 — Разное
>

“У добры шлях, маэстра дзіцячых душ!” – менавіта так, паэтычна і ўзнёсла назвала настаўніка адна з удзельніц традыцынай канферэнцыі педагогаў, што адбылася 26 жніўня ў Камянецкім РДК. Цудоўнае параўнанне, у якім уся сутнасць самай важнай – без перабольшвання! – прафесіі на зямлі.

Гэтымі днямі вялікая настаўніцкая сям’я Камянеччыны рыхтуецца да новага навучальнага года, а на парозе такой важнай падзеі не абысціся без падвядзення вынікаў і складання смелых планаў на будучыню. У яе, дарэчы, вельмі сімпатычны твар. Не верыце? Тады зірніце на маладых спецыялістаў, якія сёлета ўпершыню ў сваім жыцці ўводуць у клас не вучнямі, як некалі, а НАСТАЎНІКАМІ.

Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

28 юнакоў і дзяўчат сталі ганаровымі гасцямі раённай канферэнцыі. Для іх ужо 2 верасня гасцінна расчыняцца дзверы школ і дзіцячых садкоў раёна, а таксама аддзела па адукацыі райвыканкама і трох цэнтраў: сацыяльна-педагагічнага ў Пелішчы, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Высокім, турызму і краязнаўства…

Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

З прывітальным словам да пачаткоўцаў звярнулася настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №2 Каменца Алена Власюк, чые словы я і вынесла ў загаловак. “Ганарыцеся: вы атрымалі пачэснае званне педагога!” – сказала яна.

Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

Ад маладых спецыялістаў з абяцаннем апраўдаць надзеі выступіла Алена Натчук, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Камянюцкай СШ, якая, дарэчы, скончыла ў свой час камянецкую школу №2.

Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

Не абышлося, вядома ж, і без узнагарод для лепшых педагогаў. Ганаровыя граматы пасля слоў віншавання ім уручылі старшыні райвыканкама Валянцін Зайчук і раённага Савета дэпутатаў Ірына Нігерыш.

Першым па тэме канферэнцыі – “Павышэнне і эфектыўнасць якасці паслуг у галіне адукацыі раёна” – выступіў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Віктар Грыцук, вытрымкі з даклада якога чытайце ніжэй. Наступнымі на сцэну паднімаліся дырэктар Пелішчанскай СШ Вячаслаў Ануфрыюк, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вайскоўскай СШ Іна Гладкіх і загадчык Дзмітровіцкага ясляў-сада Ірына Каліноўская. Яны падзялілі слухачоў з дасягненнямі сваіх устаноў адукацыі і акрэслілі планы на будучыню.

Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

Калі ж прыйшоў час узнагароджвання педагогаў, што найлепшым чынам праявілі сябе ў мінулым навучальным годзе, на гэта спатрэбілася не менш за паўгадзіны – вось колькі таленавітых і абазнаных настаўнікаў на Камянеччыне. З рук Віктара Грыцука яны атрымалі ўзнагароды рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўню. А заключным падарункам для гледачоў стала канцэртная праграма артыстаў РДК.

Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

Жнівеньская канферэнцыя сабрала педагогаў у Каменцы

“Настаўнік дакранаецца да вечнасці”, – сказала ў сваім выступленні Алена Натчук. Сапраўды. Няхай жа вечнымі будуць традыцыйныя каштоўнасці нашага жыцця: павага да настаўніка і радасць ад магчымасці быць ім!

Настасся НАРЭЙКА.
Фота Івана КАРАГОДЫ.

Адукацыя раёна ў лічбах

20 устаноў дашкольнай адукацыі і 2 навучальна-педагагічныя комплексы «дзіцячы сад-школа» працягнуць работу з 1 верасня 2019 года.
1357 дзяцей, па папярэдніх даных, будуць наведваць ўстановы дашкольнай адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе, што на 17 менш, чым у папярэднім.
17 сярэдніх школ, адна гімназія, 3 базавыя школы і 2 вучэбна-педагагічныя комплексы «дзіцячы сад-школа» будуць працаваць у 2019/2020 навучальным годзе.
4116 вучняў прыступяць да заняткаў у 2019/2020 навучальным годзе, што на 7 больш, чым у мінулым.
443 першакласнікі сёлета сядуць за парты ў раёне, што на 17 менш, чым у 2018/2019 навучальным годзе.
594 педагогі будуць працаваць у новым навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
51,49 бала ў сярэднім па раёне – вынік цэнтралізаванага тэсціравання (15-е месца ў вобласці).
49,4% выпускнікоў, па папярэдніх даных, з’яўляюцца студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў у бягучым годзе.
769 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця знаходзяцца сёння ў банку даных раёна. 31 з іх – дзеці-інваліды.
47 дзяцей з 20 сем’яў, па стане на 1 жніўня 2019 г., знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Цікава ведаць

  • У бягучым годзе пераможцамі III абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сталі: вучаніца 10 класа Высокаўскай СШ Людміла Прымаковіч (фізіка, дыплом 2 ступені) і 11-класніца Відамлянскай СШ Алеся Асапрылка (англійская мова, дыплом 3 ступені).
  • Вучні Высокаўскай СШ Вераніка Леанюк (кіраўнік – Алена Ляшкевіч) і Дзмітрый Сацута (кіраўнік – Аляксандр Ляшкевіч) прынялі ўдзел у заключным этапе рэспубліканскага конкурсу даследчых работ па вучэбных прадметах. У выніку Вераніка атрымала дыплом 2 ступені па беларускай літаратуры.
  • У Высокаўскай СШ працуе адзіны ў раёне гурток «Вучэбная бізнэс-кампанія», на базе СШ №2 Каменца – гурток «Патрыёт», у Раснянской СШ – «Асновы праваслаўнай культуры» і «Школа Scratch».

←К 1000-летию Бреста выпустили факсимильного издания знаменитой Брестской Библии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика