Настолка і самы маштабны квэст: забаўляльны складнік Дня беларускага пісьменства

Источник материала:  
28.08.2019 — Разное
Як падкрэсліў падчас прэс-канферэнцыі, што адбылася ў Мінску, намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Бузоўскі, на Дні беларускага пісьменства вельмі важна зацікавіць самых розных гасцей. Таму праграма вельмі насычаная, рознабаковая і абяцае шмат цікавостак.
 
Настолка і самы маштабны квэст: забаўляльны складнік Дня беларускага пісьменства
 
Да прыкладу, падчас адкрыцця новай кнігарні будзе прэзентавана настолка “Таямніцы старадаўняга скрыпторыя”. Яе аўтар – дзіцячая пісьменніца Алена Пушкіна.
 
– Гэта настольная гульня-хадзілка, якая была распрацавана спецыяльна да Дня беларускага пісьменства. Удзельнікам неабходна сабраць рукапіс і прачытаць тайнае пасланне Скарыны, – расказала аўтар. 
 
Настолка і самы маштабны квэст: забаўляльны складнік Дня беларускага пісьменства
 
Набыць настолку можна ў новай кнігарні “Санет”. Таксама яна будзе падарункам удзельнікам квэст-гульні “Код Сапегі”. Гэты квэст можа стаць самым маштабным гарадскім квэстам у Беларусі. Гульня будзе праходзіць з 10.00 да 17.00 па ўсім горадзе. Але гэта не значыць, што на ўвесь дзень давядзецца забыцца на іншыя пляцоўкі і праграмы. Выконваць заданні можна калі заўгодна. Для ўдзельнікаў – ніякіх абмежаванняў па часе праходжання гульні і ўзросце. Старт – на цэнтральнай плошчы.
 
– Квэст – гэта гульнёва-забаўляльны складнік і адначасова гістарычная экскурсія. Задача ўдзельнікаў – выканаць дзясятак заданняў, запоўніць прабелы ў гісторыі і разгадаць “код Сапегі”, – анансаваў дырэктар кампаніі IgraRoom Віктар Раманейка.
 
Якія заданні? Даведаемся 1 верасня. Арганізатары інтрыгуюць, задаючы пытанні, звязаныя з гульнёй: якая сувязь паміж Змітраком Бядулям і іўрытам, якім быў старабеларускі алфавіт, чаму помнік Леніну ў Слоніме ўнікальны?.. Цікава? Тады ўдзельнічайце ў квэсце і ўсё даведаецеся. 
 
Настолка і самы маштабны квэст: забаўляльны складнік Дня беларускага пісьменства
←В нацмузее для детей будут водить экскурсии Мольбертик и Палитрочка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика