Настоящая красота царит на усадьбе семьи Журко из Ушач

Источник материала:  
27.08.2019 — Разное

“Такая прыгожая сядзіба! Ходзім міма па вуліцы Вечальскай і любуемся, удыхаем водар шматлікіх кветак. Абавязкова напішыце на старонках газеты пра гэты адрас прыгажосці!” Такі водгук пра падворак Раісы Мікалаеўны і Генадзя Арцёмавіча Журко з гарпасёлка пакінулі чытачы нашай газеты. Сапраўды, не прыкмеціць старанні мінулагодніх пераможцаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні проста немагчыма.Настоящая красота царит на усадьбе семьи Журко из Ушач

Колькі відаў кветак тут расце, не можа злічыць і сама гаспадыня. Пачынаючы з ранняй вясны і да позняй восені яны змяняюць адна адну. На кожным кроку – ад ганка да надворных пабудоў зараз рознакаляровымі фарбамі радуюць петуніі, агнём гараць непатрабавальныя цыніі і аксаміткі, прыцягваюць увагу царыцы-ружы, гладыёлусы, астры. Калі ў многіх сальвіі асацыіруюцца выключна з чырвоным колерам, то на гэтым падворку ёсць больш рэдкія фіялетавыя і белыя. За цянёк пад дрэвам і пастаянны догляд пышным цвіценнем аддзячылі бальзаміны. Самым жа яркім Раіса Мікалаеўна лічыць ліпень – месяц, калі зацвітаюць любімыя ёю лілеі і лілейнікі, іх на клумбах больш 15 відаў. Кветкавы спіс можна пералічаць яшчэ вельмі доўга, як і любавацца такім малюнкам. Прычым, кожная клумба тут дасканала прадумана, ёсць і цікавыя рашэнні ў афармленні: напрыклад, звычайны бачок у спалучэнні з трубкай ад пыласосу пасля афарбоўкі пераўтварыўся ў вазон, у такім жа амплуа яшчэ служаць і старыя пакрышкі. Незвычайнага антуражу падворку надае бусел і ружовыя чаплі, маленькія зайкі, якія прытаіліся пад кустом папаратніку. У штучным вадаёме плаваюць качкі, якіх здалёк можна зблытаць з сапраўднымі, а таксама ўсё лета цвітуць німфеі, толькі ўжо рэальныя. Каб вырасціць такое эфектнае ўпрыгожанне, канечне, прыйшлося пастарацца, але вынік таго варты. Ёсць на ўчастку і туі, якія выдатна глядзяцца не толькі ўлетку, а і зімой. З дапамогай стрыжкі яны набываюць незвычайныя формы.
Настоящая красота царит на усадьбе семьи Журко из Ушач

Аднойчы мінчане, якія адпачывалі на Вечаллі, праходзячы міма сядзібы Журко, спыніліся, дзівіліся парадку і заўважылі: “Гэта ж колькі працаваць трэба!” Сапраўды, мала проста пасадзіць, усё патрабуе пастаяннага догляду. Хоць і знаходзіцца гаспадыня на заслужаным адпачынку і жыве на беразе маляўнічага возера, аднак адпачываць няма калі. “Гэта хутчэй не работа, а маё даўняе захапленне. У плане добраўпарадкавання вельмі дапамагаюць дочкі Ірына і Ганна, унучка Лера, якія часта прыязджаюць з Мінска ва Ушачы. Што і як рабіць, ім не трэба казаць. Нават расаду ў горадзе вырошчваюць”, – гаворыць Раіса Мікалаеўна. Ёсць тут і мужчынскі ўклад, напрыклад, Генадзь Арцёмавіч зрабіў дэкаратыўны млын і домік, надаў прыгожы выгляд калодзежу, а дарожкі “апрануў” у плітку.

Нельга не адзначыць, што бачаць гэтыя працавітыя людзі і далей сваёй агароджы: не толькі садзяць за ёй дэкаратыўныя расліны, а і абкошваюць траву і высякаюць кустоўе. Ідэальны парадак пануе і на ўсім прысядзібным участку, а таксама падсобнай гаспадарцы, у якой шмат птушкі, ёсць пчаліныя домікі, у садзе ў цяперашні час радуюць выдатным ураджаем суніцы, буякі, маліна.

Лета толькі заканчваецца, а ў гэтай сям’і ўжо будуюць планы на наступны цёплы сезон, каб штосьці ўдаскана­ліць, акультурыць, упрыгожыць. У працавітых людзей інакш не бывае.

Вольга КАМАРКОВА.

←Лукашенко не поедет в Польшу на мероприятия по случаю 80-й годовщины начала Второй мировой войны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика