Да +29 чакаецца ў Беларусі ў аўторак

Источник материала:  
26.08.2019 15:35 — Разное
Да +29 чакаецца ў Беларусі ў аўторак
pixabay.com

27 жніўня ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць антыцыклон — захаваецца цёплае надвор'е. А ў сераду і чацвер умовы надвор'я будуць залежаць прахалоднага антыцыклону над цэнтрам Расіі, перыферыя якога закране і нашу краіну. Толькі па паўднёвым захадзе захаваецца ўплыў цёплых паветраных мас з Заходняй Украіны, інфармуе Белгідрамет.

27 жніўня чакаецца невялікая воблачнасць. Ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку ў асобных раёнах — слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны. 

Уначы прагназуецца 11-16 са знакам "плюс", месцамі — 8-10 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 23-29 вышэй за нуль.

28 жніўня ападкі не прагназуюцца. Вецер будзе ўсходняй чвэрці ад слабога да ўмеранага. Уначы чакаецца ад +8 па паўночным усходзе да +16 па паўднёвым захадзе. Удзень прагназуюць 20-27 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да 28-30 цяпла.

29 жніўня будзе без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 5-12 цяпла, па захадзе — да 16 са знакам "плюс". Удзень прагназуецца +20...+27, па паўднёвым захадзе — да 29 вышэй за нуль.

←Подведены итоги слёта любителей активного отдыха «Expedition Tour 2019»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика