У Мінску затрымалі хлопца, якога абвінавачваюць у забойстве 19-гадовай дзяўчыны
26.08.2019 11:35
—
Разное

Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА
У Мінску ўзялі пад варту 20-гадовага хлопца, якога абвінавачваюць у забойстве 19-гадовай дзяўчыны. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, у ноч з 9 на 10 жніўня на адной з кватэр у стане алкагольнага ап'янення ён нанёс сваёй знаёмай шматлікія цялесныя пашкоджанні. Ад атрыманых траўмаў яна памерла.
Праваахоўнікі высвятляюць матыў і абставіны здзейсненага злачынства. Прызначаны экспертызы, следча-аператыўная група правяла допыты сведкаў і сваякоў загінулай. Адзначаецца, што знойдзена мяркуемая "прылада злачынства", але што гэта, не ўдакладняецца.