Канец тыдня ў Беларусі будзе цёплы і сонечны
22.08.2019 16:11
—
Разное
pixabay.com
23 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў, інфармуе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер няўстойлівы слабы. Уначы будзе 7-13 вышэй за нуль, удзень — да 20-26 цяпла.
У суботу, 24 жніўня, таксама ападкаў не прагназуецца. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Уначы чакаецца 8-13 цяпла, у асобных раёнах +5...+7. Удзень прагназуецца 21-27 вышэй за нуль.
25 жніўня таксама будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер уначы слабы, удзень паўднёва-ўсходні ўмераны. Уначы тэмпература паветра будзе +7...+14, удзень прагназуецца 22-29 цяпла.