У Мінску падлеткі скрадалі сім-карты, каб браць на іх мікра-крэдыты
22.08.2019 10:52
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Мінску падлеткі прасілі ў прахожых мабільны тэлефон, каб пазваніць і незаўважна скрадалі сім-карты, а пасля бралі на іх мікра-крэдыты. Як інфармуе прэс-служба МУС, група зламыснікаў дзейнічала каля месяца. Сім-карты выцягваў з тэлефонаў 17-гадовы хлопец, які перадаваў іх 16-гадовай знаёмай дзяўчыне. Яна і брала мікра-крэдыты на іх у памеры 100 рублёў. Грошы дзяўчына пераводзіла іншаму свайму знаёмаму, які іх ёй мусіў вярнуць.
Міліцыі вядома, што ад дзеянняў зламыснікаў пацярпелі 4 чалавекі, адпаведна, страты склалі 400 рублёў. Праваахоўнікі заклікаюць грамадзян быць пільнымі. Адзначаецца, што ў людзей узнікаюць праблемы праз залішнюю даверлівасць.