Жыхара Лельчыцкага раёна вінавацяць у серыі падпалаў (фота)

Источник материала:  
21.08.2019 18:19 — Разное
Жыхара Лельчыцкага раёна вінавацяць у серыі падпалаў (фота)
sk.gov.by

Сёлета ўвесну ў аграгарадку Прыбалавічы Лельчыцкага раёна адбылося некалькі пажараў. На працягу месяца ратавальнікі патушылі пяць пажараў дамоў і гаспадарчых пабудоў. У чэрвені згарэў яшчэ блок гаспадарчых пабудоў на адным з прыватных падворкаў, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Па падазрэнні ў злачынствах быў затрыманы 30-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар. Мужчына прызнаўся ў трох падпалах. Пры праверцы яго паказанняў на месцы здарэння следчыя выявілі, што ён мае дачыненне да яшчэ двух падпалаў. Пазней следства выявіла, пра яшчэ адзін падпал дома ў 2017 годзе. Таксама былі атрыманыя доказы, што мужчына мае дачыненне да чэрвеньскага падпалу.

Паводле звестак следства, усе падпалы зламыснік учыняў ўвечары і ўначы на ўскраіне населенага пункта — на вуліцы, дзе ён пражываў. Аднаму з падворкаў асабліва не пашанцавала — мужчына падпальваў яго двойчы: у сакавіку — гаспадарчую пабудову, а ў красавіку — дом. Ён прызнаўся, што непераадольнае жаданне што-небудзь падпаліць у яго ўзнікала пасля выпіўкі. Пры гэтым ён выбіраў дамы, якія большую частку года пуставалі.

Падчас следства было дапытана больш за 40 чалавек — сведак і пацярпелых. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя заключэнні больш як 15 экспертыз, у тым ліку пажарна-тэхнічных і трасалагічных.

Мужчыну высунулі абвінавачанне ў наўмысным знішчэнні маёмасці, здзейсненым агульнанебяспечным спосабам. Яго ўзялі пад варту.

←Молодильные секреты. Честные профессионалы рассказали правду о новинках бьюти-индустрии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика