Трохгадовы хлопчык трапіў пад машыну ў Брэсце
21.08.2019 16:56
—
Разное

ДТЗ у Брэсце / brest.mvd.gov.by
Трохгадовы хлопчык пацярпеў пры ДТЗ у Брэсце 20 жніўня, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося ў 12:50. Па двары дома на вуліцы Вароўскага на "Таёце Прыўс" ехаў 21-гадовы жыхар Жабінкі. Насупраць дома №25 пад машыну трапіў маленькі хлопчык, які выбег на праезную частку з-за прыпаркаванага аўтамабіля.
Дзіця з траўмамі шпіталізавалі ў Брэсцкую абласную дзіцячую лякарню. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.