У Мінску амапаўцы штурмавалі кватэру, у якой мужчына з нажом пагражаў жанчыне
21.08.2019 09:09
—
Разное

МУС
Раніцай 21 жніўня ў Мінску ў шматпавярховым доме па вуліцы Крапоткіна амапаўцы штурмавалі кватэру, у якой мужчына з нажом пагражаў жанчыне. Міліцыю выклікалі суседзі, якія распавялі пра гукі бойкі і крыкі аб дапамозе. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, 29-гадовы мужчына размаўляць з сілавікамі адмовіўся. Тады два байцы па лесвіцы падняліся на балкон трэцяга паверха і затрымалі зламысніка. Пры гэтым жанчына не пацярпела. На месцы працуе следча-аператыўная група.