Навацыі на выбарах 2019 года

Источник материала:  
20.08.2019 — Разное
Навацыі на выбарах 2019 годаНавацыі на выбарах 2019 года
Адно з новаўвядзенняў датычыцца галасавання людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
«Гэта, дарэчы, цяпер прымяняецца і ў іншых дзяржавах. Для калясачнікаў, якія будуць галасаваць на выбарчых участках, а не дома, будуць прадугледжаны спецыяльныя месцы для галасавання: нізкія парты або сталы, каб чалавек мог уехаць у кабіну на калясцы, або будзе спецыяльны стол побач з камісіяй з выгарадкай, што дасць магчымасць прагаласаваць, седзячы ў зручным становішчы.
Акрамя таго, мы ўжо ўзгаднілі з нашымі тэлекампаніямі магчымасць субцітравання выступленняў кандыдатаў у дэпутаты, каб тэксты маглі прачытаць людзі з парушэннямі слыху», – адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
На ўсёй тэрыторыі краіны таксама будзе дзейнічаць дадатак для мабільных тэлефонаў. Па ім можна ў электронным выглядзе паглядзець, пашукаць у інтэрнэце, дадаткова даведацца пра сваіх кандыдатаў у дэпутаты.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2019 г.
←Канары горят: эвакуированы тысячи туристов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика