Судовыя выканаўцы арыштавалі маёмасць блогера Сяргея Пятрухіна

Источник материала:  
20.08.2019 06:36 — Разное

Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт “Берасцейская вясна”.

Судовыя выканаўцы арыштавалі маёмасць блогера Сяргея Пятрухіна

Паводле праваабаронцаў, судовыя выканаўцы зацікавіліся маёмасцю Сяргея Пятрухіна ў межах ранейшай крымінальнай справы. Тады Сяргея Пятрухіна прызналі вінаватым і прысудзілі штраф за “Паклёп” і “Абразу”:

– На маім прыкладзе ўлады хочуць паказаць усім людзям краіны, што яны могуць зрабіць з намі ўсё што заўгодна. Асудзіць па любому артыкулу, пакараць. Гэта такі выклік, што яны гэта робяць з публічным чалавекам. А што яны могуць зрабіць проста з людзьмі. Гэта вельмі страшна.

Паводле “Берасцейскай вясны”, увагу судовыя выканаўцы звярнулі на чатыры прадметы ў кватэры Сяргея Пятрухіна, а гэта: манітор, пральная машына, мікрахвалёвая печ і прынтар. Усяго, паводле ацэнкі, на 165 беларускіх рублёў.

18 красавіка гэтага году суд Ленінскага раёна прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым па крымінальнай справе і прысудзіў яму штраф ў памеры 360 базавых у даход дзяржавы. Акрамя таго, блoгера абавязалі пакрыць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі ў колькасці 7 500 рублёў і выдаткі на адваката.

←«Мы должны следовать времени». Савилов о масштабном ребрендинге клубов белорусской хоккейной экстралиги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика