Пад Ляхавічамі на сустрэчную паласу руху выехаў некіруемы МАЗ
19.08.2019 17:55
—
Разное

brest.mvd.gov.by
Пад Ляхавічамі на сустрэчную паласу руху выехаў некіруемы МАЗ (за стырном быў 64-гадовы мужчына). Здарэнне адбылося ўдзень 17 жніўня. Як інфармуе прэс-служба ДАІ, у грузавіка быў прычэп. Якраз у яго з задняга правага кола вылецела стопарнае кальцо. Гэта і стала прычынай выезду МАЗа на сустрэчную паласу. 31-гадовая жанчына на Kia Shuma, каб пазбегнуць сутыкнення, з'ехала ў кювет. Яна атрымала траўмы і была шпіталізавана. Праводзіцца праверка.