Як праходзілі святы вёсак?

Источник материала:  
19.08.2019 17:46 — Разное

У жніўні бягучага года ў раёне традыцыйна пачаліся святы вёсак — свята, якое так любяць і чакаюць вяскоўцы. Да яго рыхтуюцца ўсе: арганізатары, жыхары вёсак, і вядома, тыя, хто тут нарадзіўся, вырас і па розных прычынах з’ехаў з малой радзімы. Няма нічога даражэй вузенькай сцежачкі да роднай хаты і сустрэчы з землякамі.

Святы адбыліся ў аг.Малькавічы, в.Дзяніскавічы, в.Палонь і Задуб’е. Многа добрых і цёплых слоў было сказана пра людзей, якія тут жывуць і працай упрыгожваюць сваю вёску. Віншаванні прагучалі старажылам, юбілярам, маладажонам і шматдзетным сем’ям. Землякоў і гасцей вёсак віталі старшыня Дзяніскавіцкага сельвыканкама   Людміла Дубоўская, Малькавіцкага — Таццяна Літвіновіч , Люсінскага- Вячаслаў Шкут. Шчырыя словы землякам і падарунак калектыву паштовай сувязі прывезла Галіна Пупач, галоўны рэдактар газеты «Савецкае Палессе».

Да позняга вечара звінела свята ў вёсках, тут кожны мог знайсці сабе занятак. Працавалі дзіцячыя атракцыёны, гульнёвыя пляцоўкі, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тарговыя рады. А якое ж свята без песень і сяброў. Самадзейныя артысты Агарэвіцкага сельскага Дома культуры завіталі з канцэртнай праграмай у аг.Малькавічы і вёску Задуб’е, В.Круговіцкага сельскага клуба ў в.Дзяніскавічы, свае лепшыя песні падарылі артысты Ганцавіцкага Дома народнай творчасці суседзям з в.Палонь. Праведзеныя мерапрыемствы знайшлі добры водгук у мясцовых жыхароў.

Фотарэпартажы.

Свята у вёсцы Задуб’еЯк праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Свята ў аграгарадку Малькавічы

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

Як праходзілі святы вёсак?

(Visited 2 times, 2 visits today)

←Вина не будет: град повредил виноградники в Божоле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика